| European Radio for Belarus ( @ 2006-06-15 17:58:00 |
СКАНДАЛ!!!
АМБАСАДУ БЕЛАРУСІ У МАЛДОВЕ УЗНАЧАЛЬВАЎ САМАЗВАНЕЦ
Валерый Поя падазраецца ў незаконным захоўванні боепрыпасаў і хуліганстве. Зараз ён знаходзіцца пад вартай у Кішынёве.
Сёння знешнепалітычнае ведамства Беларусі абвергла інфармацыю аб тым, што Поя ачольваў беларускую дыпмісію. Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў нашай краіны Андрэй Папоў назваў яе «поўным глупствам».
Выглядае так, што альбо афіцыйны Мінск хоча «адхрысціцца» ад былога дыпламата-хулігана, альбо ён, сапраўды, самазванец.
Валерый Поя цягам апошняга дзесяцігоддзя даў безліч інтэрв’ю газетам Малдовы, у якіх распавядаў пра сваю працу ў 1990-1995 гадах на пасадзе паўнамоцнага прадстаўніка Беларусі ў Малдове, а да 1993 году — і ва Ўкраіне.
У іх ён тлумачыў, якім чынам, ён, не будучы беларусам, стаў прадстаўніком, а пасля і амбасадарам Беларусі ў Малдове. У інтэрв’ю газеце «Независимая Молдова» у снежні 2000 году ён сцвярджаў, што быў віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Вячаслава Кебіча. МЗС Беларусі на гэтыя заявы Валерыя Поя ніяк не прарэагаваў.
На сайце ERB вы заўсёды знойдзеце свежыя навіны і эксклюзіўныя рэпартажы.
АМБАСАДУ БЕЛАРУСІ У МАЛДОВЕ УЗНАЧАЛЬВАЎ САМАЗВАНЕЦ
Валерый Поя падазраецца ў незаконным захоўванні боепрыпасаў і хуліганстве. Зараз ён знаходзіцца пад вартай у Кішынёве.Сёння знешнепалітычнае ведамства Беларусі абвергла інфармацыю аб тым, што Поя ачольваў беларускую дыпмісію. Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў нашай краіны Андрэй Папоў назваў яе «поўным глупствам».