| European Radio for Belarus ( @ 2006-09-04 17:41:00 |
Набор у Беларускую Школу Журналістыкі
Хочаш пазнаёміцца з прафесіяй радыёжурналіста?
Хочаш ведаць, як працуе радыё?
Не баішся новых выклікаў?
З'яўляешся актыўным маладым чалавекам?
Табе не ўсё роўна, што адбываецца вакол цябе?
Калі так, вазьмі ўдзел у Беларускай Школе журналістыкі, арганізаванай Цэнтрам міжнародных зносінаў (Centrum Stosunków Międzynarodowych).
Беларуская Школа Журналістыкі арганізуецца ў Варшаве. Заняткі будуць весціся на беларускай, расейскай і польскай мовах.
Школа прыймае асоб ва ўзросце 19-30 гадоў, якія працуюць журналістамі альбо хочуць імі стаць у будучыні. Набор прадугледжваецца ў групу па спецыяльнасці "радыёжурналістыка" (30 асоб).
Па выніках экзамену пасля першага курсу навучання (2-7 кастрычніка 2006 г.) 20 найлепшых удзельнікаў Школы пройдуць стажыроўку на Еўрапейскім радыё для Беларусі і Радыё "Палонія" (20 лістапада - 10 снежня). Усё навучанне бесплатнае.
Заяўка павінна ўтрымліваць аўтабіяграфію (CV) і матывацыйны ліст, напісаныя на беларускай мове. Апошні тэрмін складання - 15 верасня 2006 года.
Дасылайце вашыя лісты на электронную скрыню: BSJ2006@o2.pl.
Па гэтым жа адрасе можна атрымаць больш дэтальную інфармацыю пра Школу.