European Radio for Belarus
|
 Сёння Еўрарадыё ўзнагароджвае тых, хто зробіць самы нечаканы, круты, вар’яцкі ўчынак у гонар кахання на працягу гэтага дня. Аўтараў і героі самых цікавых і нестандартных учынкаў, па меркаванні Еўрарадыё, атрымаюць падарункі ад нашай станцыі: у тым ліку кнігу “222 альбомы беларускага року”, дыскі гурту “Мясцовы час” і “Народны альбом”. У 5 спецыяльных праграмах у 12.00, 14.00, 16.00, 18.00 і 20.00 будуць названыя пяць герояў гэтага дня, які зробяць штосьці незвычайнае дзеля кахання ці сваіх каханых і атрымаюць падарункі ад Еўрапейскага радыё для Беларусі. Падарункі будуць уручаныя 15 лютага. Свае гісторыі і фотаздымкі дасылайце на адрас: valiancin.erb@gmail.com.Апроч вашых гісторыяў у гэтых спецыяльных праграмах уся магчымая інфармацыя пра традыцыі і гісторыю гэтага свята, сталыя ўключэнні з вуліцы, прамы рэпартаж з акцыі на плошчы Свабоды ў Мінску, гісторыі кахання ад вядомых людзей, інтэрв’ю са Святланай Алексіевіч пра каханне і яе новую кнігу, прысвечаную гэтаму пачуццю. За хадой акцыі “Дзень Святога Валянціна з Еўрарадыё” сачыце на www.belradio.fm і ў эфіры, які можна слухаць там жа!
Запрашаем на новую версію старонкі Еўрапейскага радыё для Беларусі! Зайсці туды можна, набраўшы наш звычаны адрас: http://www.belradio.fm
На старонцы вас чакаюць: - новы дызайн :)
- новыя рубрыкі - "Пытанне дня", "Байка дня", "Рэдкія словы", "Выбраныя альбомы" і г.д. - новыя мажлівасці - RSS (стужкі + podcast), каментаванне і перасылка артыкулаў, аўтаматычнае дадаванне каментароў у форумы... - новыя дадатковыя сэрвісы - база данных беларускай музыкі, MySpace профіль Еўрарадыё, хіт-ліст... - новая інтрыга: праз нейкі час на старонцы з'явіцца ўваход у гульню "Віртуальная Беларусь", дзе кожны зможа забудаваць уласную прастору. А неўзабаве напоўняцца раздзелы "Галерэя" і "Конкурсы і прызы"Мы працуем у тэставым рэжыме ў трох моўных версіях. Яшчэ не ўсе функцыі ўключаныя, але ў хуткім часе сайт запрацуе на поўную сілу. Чакаем вашых каментароў на старонцы радыё! P.S. Дарэчы, самыя першыя аператыўныя каментары мы ўжо заўважылі :) http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=6110&c2=araddcompa http://mirritil.livejournal.com/179674.html Пн, 30 Окт, 2006, 11:31
"Зваротны адлік-2006" Еўрарадыё Еўрапейскае радыё для Беларусі супольна з Польскім радыё распачынае “Зваротны адлік-2006”! Адлічваць рэшту года мы прапануем песнямі маладых беларускіх гуртоў, фармуючы тым самым свой хіт-парад. Умовы хіт-параду Ад 15 лістапада кожную сераду і кожную суботу ў эфіры Еўрапейскага радыё для Беларусі будзе гучаць 5 кампазіцыяў маладых беларускіх гуртоў, за якія на сайце Еўрарадыё - www.belradio.fm - і сайце ўласна “Зваротнага адліку 2006” (які зараз знаходзіцца ў працэсе стварэння) будуць галасаваць слухачы радыё і прыхільнікі гуртоў. Па выніках галасаванняў будзе складацца хіт-парад маладой беларускай музыкі. Вынікі будуць падведзеныя 30 снежня 2006 года, а лепшы гурт атрымае магчымасць запісаць альбом у адной з польскіх студыяў гуказапісу. Запісаны альбом будзе выдадзены накладам 5000 асобнікаў, а кампазіцыі альбому патрапяць у ратацыю Еўрапейскага радыё для Беларусі і Польскага радыё. Правілы ўдзелу для гуртоў (выканаўцаў) Да ўдзелу ў “Зваротным адліку” запрашаюцца маладыя беларускія гурты і выканаўцы ў розных музычных напрамках. Каб вашая песня патрапіла ў новы хіт-парад, вам трэба да 20 снежня 2006 года на адрас hit_parad_erb@yahoo.pl даслаць як мінімум 3 кампазiцыі ў вашым выкананні ў фармаце mp3 (мін. 128 kb/s), пазначыўшы, якая з іх мусіць быць уключаная ў хіт-парад, і кароткую інфармацыю пра гурт (выканаўцу). Інфармацыя мусіць утрымліваць звесткі пра назву гурта (выканаўцы), дату заснавання, дасягненні (выступы, запісы, удзел і перамога на конкурсах (фестывалях)). Правілы ўдзелу для слухачоў Вы зможаце галасаваць на сайце Еўрарадыё і на сайце хіт-параду не больш чым 1 раз на 3 дні. Вынікі будуць агучвацца ў "Зваротным адліку-2006" на хвалях Еўрапейскага радыё для Беларусі. Вы таксама можаце дасылаць свае прапановы і заўвагі адносна ўдзельнікаў хіт-параду на той жа адрас hit_parad_erb@yahoo.pl . Актыўныя ўдзельнікі галасаванняў атрымаюць узнагароды. Слухачы таксама атрымаюць магчымасць праслухаць кампазіцыі, якія ўдзельнічаюць у хіт-парадзе, на сайце хіт-параду.
Хочаш пазнаёміцца з прафесіяй радыёжурналіста?
Хочаш ведаць, як працуе радыё?
Не баішся новых выклікаў?
З'яўляешся актыўным маладым чалавекам?
Табе не ўсё роўна, што адбываецца вакол цябе?
Калі так, вазьмі ўдзел у Беларускай Школе журналістыкі, арганізаванай Цэнтрам міжнародных зносінаў (Centrum Stosunków Międzynarodowych).
Беларуская Школа Журналістыкі арганізуецца ў Варшаве. Заняткі будуць весціся на беларускай, расейскай і польскай мовах. Школа прыймае асоб ва ўзросце 19-30 гадоў, якія працуюць журналістамі альбо хочуць імі стаць у будучыні. Набор прадугледжваецца ў групу па спецыяльнасці "радыёжурналістыка" (30 асоб). Па выніках экзамену пасля першага курсу навучання (2-7 кастрычніка 2006 г.) 20 найлепшых удзельнікаў Школы пройдуць стажыроўку на Еўрапейскім радыё для Беларусі і Радыё "Палонія" (20 лістапада - 10 снежня). Усё навучанне бесплатнае. Заяўка павінна ўтрымліваць аўтабіяграфію (CV) і матывацыйны ліст, напісаныя на беларускай мове. Апошні тэрмін складання - 15 верасня 2006 года.
Дасылайце вашыя лісты на электронную скрыню: BSJ2006@o2.pl.
Па гэтым жа адрасе можна атрымаць больш дэтальную інфармацыю пра Школу.
Праграма стажыроўкі для маладых юрыстаў у Чэскай Рэспубліцы
Мэтавая група: разлічана на студэнтаў права і маладых юрыстаў (да 30 гадоў). Усяго будзе адабрана 5 чалавек.
Перыяд стажыроўкі: 20-25 лістапада 2006 г.
Галоўная тэма: "Трансфармацыі розных галінаў чэскага права пасля 1989 года і сучасная чэская прававая сістэма".
Сутнасць стажыроўкі: візіты ў адпаведныя ўстановы Чэскай рэспублікі, сустрэчы з юрыстамі, знаёмства з заканадаўствам. Стажор будзе мець індывідуяльнага кансультанта, з якім яшчэ месяц пасля стажыроўкі будзе мець магчымасць кансультавацца падчас напісання артыкула па тэме стажыроўкі.
Вынікі: па выніках стажыроўкі павінны быць напісаны артыкул для публікацыі ў "Праўніку".
Кошты: усе кошты, звязаныя са стажыроўкай, бярэ на сябе чэскі бок.
Патрабаванні да кандыдатаў:
(1) Матывацыйны ліст з прапануемай тэмай даследвання і абгрунтаванне важнасці гэтай тэмы, чаму менавіта яна была выбрана і ў якой інстытуцыі ёсць жаданне прайсці стаж, а таксама чаго чакаеце ад стажыроўкі (300-400 словаў). (2) Аўтабіяграфія (CV). (3) Пажадана веданне замежнай мовы.
Апошнi тэрмін складання заявак: да 8 верасня 2006 г. трэба даслаць матывацыйны ліст і CV Іллі Глыбоўскаму з арганізацыі "People In Need": ilia.hlybouski@peopleinneed.cz
Падзеі сёлетніх выбараў адгукаюцца рэхам судовых працэсаў. Беларускія ўлады працягваюць расправы над іншадумцамі. Лукашэнка, які абяцаў разабрацца з апазіцыяй, застаецца верны свайму слову. Услед за нашумелым працэсам па справе Аляксандра Казуліна, надышла чарга актывістаў “Партнёрства”.
Абвінавачвалі ледзь не ў тэрарызме — стварэнні і кіраванні арганізацыяй, якая пасягае на правы грамадзян. Старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка з гордасцю раcпавядаў пра тое, як схапілі зладзеяў. Прыгожымі карцінкамі з пачкамі грошай, мабільнымі тэлефонамі і зброяй стракацелі ўсе афіцыйныя тэлеканалы. Як казаў галоўны чэкіст — пунктам адліку рэвалюцыі павінна была стаць заява кіраўніцтва “Партнёрства” пра фальсіфікацыю выбараў. Далей у ход пайшлі б выбухі ў школах, на мітынгах, захоп будынкаў, вакзалаў, і нарэшце звяржэнне ўлады...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
Віктар Юшчанка ўмее захоўваць інтрыгу. У сераду ўвечар украінцы замерлі ў чаканні. Эксперты, журналісты і палітыкі рабілі стаўкі — "дзевяць да аднаго", што парламент не распусцяць. Вырашылі, што калі ўначы ў буфеце Вярхоўнай Рады вынясуць пельмені — то прэм'ерам будзе Януковіч. Калі варэнікі — парламент распусцяць. Вынеслі пельмені. А праз некаторы час і сам Юшчанка з'явіўся перад журналістамі.
Якое бы рашэнне не прыняў прэзідэнт, заўсёды знойдуцца тыя, каму гэтае рашэнне не спадабаецца. Гэта Юшчанка ведаў выдатна. Але яшчэ лепш ён разумеў — іншых выбараў краіна можа не перажыць. Таму Віктар Андрэевіч пагадзіўся на прэм'ерства Віктара Фёдаравіча.
Віктар Юшчанка, Прэзідэнт Украіны: Магчыма, мы сёння маем унікальны шанец — на тое,пра што мы гаварылі на Майдане. На тое, пра што мы марым кожны дзень. Як звесці абодва берагі Дняпра да разумення. Я маю на ўвазе ў палітычным сэнсе... ДАЛЕЙ
"Мы піянеры, дзеці працоўных"... Сярод савецкіх студэнтаў не ведаць гімна піянерыі лічылася прыкметай кепскага густу. Дзеці працоўных з пашанай насілі чырвоныя гальштукі, а лозунг "Заўсёды гатовы!" з гонарам усклікаў яшчэ зусім юны Саша Лукашэнка.
Цяпер Аляксандр Рыгоравіч, яўна настальгуючы па савецкім мінулым, імкнецца і ў Беларусі выштукаваць моладзевую арганізацыю, якая бязмежна захапіла б розум і сэрцы юных грамадзянаў. З прэтэнзіяй на гэтую ролю — найбуйнейшая арганізацыя — БРСМ запісаў у свае шэрагі 370 тысяч чалавек. Толькі згуртаваць іх — так і не атрымалася.
Па чутках, у Адміністрацыі Прэзідэнта незадаволенасць працай вышэйшага эшалона БРСМ наспявала даўно. Пад кіраўніцтвам Міхася Арды — заўзятага прыхільніка Лукашэнкі — саюз моладзі разьдзьмуўся амаль у 10 разоў. Аднак застаўся арганізацыяй, у якой указы спускаюцца "зверху". А юныя БРСМ-аўцы выконваюць іх як пад пугаю. ЧЫТАЙЦЕ ДАЛЕЙ
У Беларусі сексу няма. Такую выснову можна зрабіць, пераключаючы нацыянальныя тэлеканалы бліжэй да паўночы. І усё ж — не-не, ды і разродзіцца якая-небудзь тэлекампанія гэтакай "клубнічкай". У нядзелю, на "Першым нацыянальным" наступіў "Час Ч".
Праграма "У цэнтры ўвагі" працягнула гісторыю вакол ператрусу на кватэры другога сакратара латвійскай амбасады, якога беларуская міліцыя абвінаваціла ў распаўсюджванні парнаграфіі. Вартавыя парадку не толькі выявілі ў дыпламата дыскі з эротыкай, але і самі паспелі зняць сёе-тое з інтымнага жыцця замежнага грамадзяніна.
Паводле версіі БТ, супрацоўнік латвійскай амбасады аказаўся асобай нетрадыцыйнай арыентацыі. І тэлеканал ва ўсіх падрабязнасцях паказаў яго савакупленне з прыяцелем. Твары герояў рэаліці-шоў былі заштрыхаваныя, аднак падразумяваецца што "чэсныя" журналісты рэжуць праўду матку.
Латвія “бэтэшнікам” не паверыла. Міністру замежных спраў Артысу Пабрыксу сюжэт здаўся вытрыманым у духу савецкай прапаганды, а прад'яўленыя абвінавачванні — сумнеўнымі... ЧЫТАЙЦЕ ДАЛЕЙ
У Беларусі намалочаны першы мільён тон збожжа. Гэтая навіна апанавала нядзельны эфір афіцыйных тэле- і радыёстанцый. Перадавіцы аб тым, як шчыруюць камбайны на калгасных палях — данасць шматлікіх дзесяцігоддзяў. Але як працуе машына рэпрэсій, у нашых газетах па-ранейшаму пісаць не заведзена. Нягледзячы на гуд і вуркатанне, шуму ўпарта ніхто не прыкмячае.
Судовы працэс над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства" праходзіць не толькі пры маўчанні афіцыйнай прэсы, але і за зачыненымі дзвярыма. Амбасадара Нямеччыны ў Беларусі сітуацыя настолькі ўразіла, што ён параўнаў яе са сталінскай эпохай.
Легендарны беларускі дысідэнт Міхаіл Кукабака, які доўгія гады ваяваў упраць савецкай сістэмы, гаворыць — спадар Хэккер яўна перабольшвае. Са сталінскімі часамі — нічога агульнага. Акурат як пры Брэжневе.
Міхаіл Кукабака, беларускі дысідэнт: Как в брежневские времена, я вспоминаю, кто хотел выехать с Беларуси в Москву на какое-то культурное мероприятие, такого, полунационального толка, так даже с поезда снимали... ДАЛЕЙ
Падчас ператрусу ў кватэры латвійскага дыпламату ў Менску былі канфіскаваныя не парнаграфічныя відэакасеты, а відэазапісы выпускаў навін Беларускага тэлебачання. Гэты факт высветліў кіраўнік бюро ўнутранай бяспекі латвійскага МЗС, накіраваны ў сталіцу Беларусі.
Прад'яўленыя Менскам абвінавачвання вытрыманыя ў духу савецкіх традыцый і дазваляюць усумніцца ў іх юрыдычнай абгрунтаванасці, заявіў міністр замежных спраў Артыс Пабрыкс.
Па яго словам, падчас праверак, праведзенай МЗС Латвіі, высветлілася, што ў кватэры дыпламату ў Менску 25 ліпеня нахадзілася 4 чалавека - двое ў цывільным і адзін у міліцэйскай форме. Гэтыя людзі не прад'явілі дакументы, па якіх можна вызначыць, што менавіта яны ўяўляюць.
У раёне падзення ракетаносца "Днепр" (з беларускім спадарожнікам на борце) было знойдзена ракетнае паліва — гептыл. Крайне таксічнае рэчыва патрапіла ў грунт на месцы варонкі.
Казахстанскія эколагі ўжо заяўлялі пра небяспеку экалагічнай катастрофы на месцы падзення ракеты. Медыкі кажуць, што ў жыхароў найбліжэйшых населеных пунктаў праблемаў са здароўем пакуль што няма. Нагадаем, аднак, што ўлады ўвялі там карантын, забараніўшы ўезд у гэтую мясцовасць.
А памежнікаў з бліжэйшага гарнізону — проста эвакуіравалі, паведамляе "Інтэрфакс".
Хочаце ведаць усё аб тым, што адбываецца ў Беларусі і свеце? Чытайце тут.
Літва прапанавала Польшчы будаваць атамную электрастанцыю. Асновай для яе павінна стаць Ігналінская АЭС на мяжы з Беларуссю.
Афіцыйную прапанову агучыў прэм'ер-міністр Літвы на перамовах у Варшаве. Часткай гэтага праекту магло б стаць злучэнне электрасетак Польшчы і Літвы.
За апошні час гэта ўжо другая прапанова афіцыйнай Вільні — у сакавіку прэзідэнт Валдас Адамкус ужо абмяркоўваў пабудову АЭС з польскім кіраўніком Лехам Качыньскім.
Польскі лідэр тады адмовіўся абмяркоўваць пытанне, пакуль не будзе пракладзены электрамост Літва-Польшчы-Захад, інфармуе "Итар-ТАСС".
У Брэсце затрымалі хакера, які ўзламаў сайт найбуйнейшага міжнароднага Інтэрнэт-аўкцыёну. Некалькі месяцаў на яго палявалі праваахоўныя органы розных краінаў свету.Злачынства выявілася, калі вядомыя замежныя Інтэрнэт-крамы перасталі высылаць пакупнікам аплочаны тавар. Амерыканскія эксперты высветлілі, што хакер ускрыў сакрэтныя коды аўкцыёну. Стварыўшы ўласны сайт, ён прапаноўваў ўсім жадаючым сакрэтныя звесткі з аўкцыёну і праграмы доступу да чужых камп'ютэраў. Злачынца шукалі праваахоўнікі Злучаных Штатаў і Еўропы. А знайшлі — брэсцкія супрацоўнікі міліцыі. Дапамагло ім тое, што хакер пачаў працаваць на камп'ютэры толькі тры гады таму, і не паспеў авалодаць усімі хітрасцямі канспірацыі.
На гэтым тыдні астролагі настойліва рэкамендавалі Дзевам застацца дома і трохі адпачыць. Звяздары раілі адкласці важныя справы, і ўжо тым больш —- не заваёўваць космас.
Аляксандр Лукашэнка, народжаны 30 жніўня 1954 году, пад знакам Дзевы, прагнозу на тыдзень, мабыць, не чытаў. І адправіўся на Байканур — праводзіць у апошні шлях беларускую "БелКу". Першы айчынны спадарожнік да космасу не даляцеў — рассыпаўся ў паветры. Пасля старту ў ракетаносца адключыліся рухавікі.
Як паведаміў прэс-сакратар Роскосмасу Ігар Панарын, Лукашэнка «стойка прыняў удар лёсу». У гэты момант прэзідэнт знаходзіўся ў зале, адкуль вялося назіранне за стартам. Магчыма, да няўдачы Аляксандр Рыгоравіч быў гатовы. Астролагі прадказвалі — перыяд шанцавання, які трываў 12 гадоў, скончыўся тыдзень таму.
Что кажуць прафісійныя астролагі аб далейшым лёсе Лукашэнкі чытайце ў спецыяльным раследаванні журналістаў ERB.
Pада Еўрасаюзу й Еўракамісія рыхтуюць дакумэнт, у якім растлумачаць, што можа атрымаць Беларусь у выпадку, калі яна вернецца да курсу на дэмакратычныя пераўтварэньні.
Як паведамілі ERB крыніцы ў Бруселі, дакумэнт апавядае пра маральныя, матэрыяльныя і палітычныя выгады, прадугледжаныя праграмай добрасуседства Еўрасаюзу.
Еўрасаюз будзе распаўсюджваць гэты своеасаблівы план дзеяньня ЕС ў дачыненьні да Беларусі і ў Еўропе, і ў Беларусі. Такім чынам Брусель хоча паказаць, што палітыка Еўрасаюзу не скіраваная супраць беларускага грамадзтва і ня мае на мэце ізаляцыю Беларусі.
У сувязі з фінансавымі санкцыямі, ўведзенымі у дачыненні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў па указу Джорджа Буша, фінансавая сістэма Беларусі ўжо сутыкнулася з сур’ёзнымі праблемамі. Справа ў тым, што спісам агучаных прозвішчаў санкцыі не абмяжоўваюцца, і ўлады Злучаных Штатаў правяраюць усе плацяжы, каб яны не аказаліся звязанымі з беларускімі адыёзнымі дзеячамі. У прыватнасці, зараз з вялікай затрымкай праходзяць праплаты беларускага Нацыянальнага банка і Мінфіна. Усе плацяжы папярэдне правяраюцца, і іншы раз на гэта ідзе трывалы час.
ПАМЕЖНІКІ ЗАТРЫМАЛІ СЭКАНД-ХЭНД
 Вялікую партыю кантрабанднага сэканд-хэнду затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы. Яе агульная вага - 20 тонаў. На кантрабанду беларускія памежнікі натрапілі падчас дагляду цягніка, які прыбыў з Літвы. У адным з вагонаў яны знайшлі сэканд-хэнд, якога, паводле дакументаў, там не павінна быць.
Усе навіны на ERB!
ГЕРОІ БЕЛАРУСІ: МІХАІЛ ВАЛОВІЧ
У вёсцы Парэчча, што на Слонімшчыне, адбыліся ўрачыстасці з нагоды двухсотгоддзя з дня народзінаў легендарнага беларускага змагара Міхала Валовіча. Ён быў удзельнікам паўстання 1831 году. Пасля паразы з'ехаў у эміграцыю. Але праз 2 гады вярнуўся на Радзіму, каб працягваць барацьбу, стварыў партызанскі атрад.
Паводле легенды, маці Міхала выкупіла ў расейцаў цела свайго забітага сына і тайна пахавала ў Парэччы.
Раследаванне нашых карэспандэнтаў - тут |